Сёньня абвесьцяць склад новага ўрада Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2014 08:56
Ён будзе зацьверджаны на кіеўскім Майдане.
PAP/EPA / Sergey Dolzhenko
Сёньня стане вядомым склад новага ўкраінскага ўрада. Ён будзе абвешчаны й зацьверджаны на кіеўскім Майдане.
Адмысловы мітынг будзе адбывацца ў фармаце „народнага веча”, якое пачнецца ўвечары.
На народнае веча запрашаюцца „ўсе майданаўцы і ўсе суайчыньнікі”, - паведамляе сайт партыі „Бацькаўшчына”.
У склад новага кабінэта, акрамя палітыкаў, павінны таксама ўвайсьці прадстаўнікі Майдана.
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне заплянаваныя на 25 траўня.
аз