Нігерыя: 300 тыс. даляраў за захопленых вучаніц
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.05.2014 16:30
У палове красавіка 200 вучаніц былі выкрадзены адной зь іслямісцкіх арганізацыяў.
Паліцыя ў Нігерыі прапануе 300 тысяч даляраў узнагароды кожнаму, хто дапаможа ў пошуку 200 вучаніцаў, якія ў палове красавіка былі выкрадзены адной зь іслямісцкіх арганізацыяў „Бока Харам”.
Лідары арганізацыі прызналіся ў выкраданьні й заявілі, што прададуць дзяўчат на нявольніцкім рынку.
Да вызваленьня вучаніц заклікаў прадстаўнік ЮНІСЭФ. У пошукавую акцыю хочуць уключыцца групы жаўнераў і перамоўцаў, між іншым, са Злучаных Штатаў Амэрыкі.
„Бока Харам” - гэта радыкальныя баевікі, якія ўжо пяць гадоў змагаюцца за ўвядзяньне ў Нігерыі законаў шарыяту. Іхнае змаганьне каштавала жыцьцё тысячам людзей.
Толькі ў панядзелак падчас атакі на адзін з гарадоў паблізу мяжы з Камэрунам загінулі як мінімум 300 чалавек.
аз