Logo Polskiego Radia
Print

У Самалі ад выбуху каля парлямэнту загінулі чатыры чалавекі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.05.2014 14:15
У гэты час у будынку праходзіла пленарнае пасяджэньне ўраду.

У сталіцы Самалі ў суботу адбыліся два выбухі, у выніку якіх загінулі ня менш чатырох чалавек.

Адзін з выбухаў прагрымеў побач з парлямэнтам Самалі. Пасьля гэтага завязалася перастрэлка.

Па папярэдніх дадзеных, напад на парлямэнт, дзе праходзіла пленарнае пасяджэньне ўрада, маглі зьдзейсьніць чальцы радыкальнай іслямісцкай групоўкі "Аш - Шабааб", пад кантролем якой знаходзіцца вялікая частка поўдня Самалі.

дг

tags: Самалі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт