Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты едуць да месца катастрофы «Боінга»

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 01.08.2014 10:03
Нідэрляндскія і аўстралійскія экспэрты, а таксама назіральнікі місіі АБСЭ накіраваліся на месца катастрофы самалёту Boeing-777 на ўсходзе Ўкраіны.
Wikipedia/InSapphoWeTrust from Los Angeles


Напярэдадні камандаваньне ўкраінскіх сілавікоў абвясьціла аб спыненьні баявых дзеяньняў на адзін дзень, абвясьціўшы 31 ліпеня "днём АБСЭ". Пастанова была прынятая на патрабаваньне генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, піша РІА "Новости".

Захады зробленыя для таго, каб забясьпечыць міжнародным экспэртам доступ да месца катастрофы малайзійскага Boeing-777. Нягледзячы на тое, што ўкраінскія ўлады неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасьць спыніць баявыя дзеяньні ў зоне падзеньня лайнэра, у гэтым раёне працягваліся зацятыя баі.

Раней прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў спыніць агонь у 40-кілямэтровай зоне ад месца падзеньня самалёта.

эб/charter97.org


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт