Logo Polskiego Radia
Print

Грузія абвясьціла ў вышук экс-прэзыдэнта краіны Саакашвілі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.08.2014 12:50
Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца зараз за мяжой.
Foto: Wikimedia Commons

Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвешчаны ва ўнутраны вышук, паведаміла ў чацьвер вечарам галоўная пракуратура Грузіі.

У ведамстве адзначаюць, што раней у сувязі з выстаўленымі абвінавачваньнямі суд вынес рашэньне аб завочным арышце Саакашвілі. Ён будзе затрыманы адразу ж пасьля перасячэньня мяжы Грузіі, падкрэсьлілі ў пракуратуры.

Міхаілу Саакашвілі былі выстаўленыя абвінавачваньні па трох крымінальных справах. Ён абвінавачваецца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў у рамках справы аб разгоне акцыі апазыцыі ў лістападзе 2007 году, разгроме тэлекампаніі „Імеды” і канфіскацыі ўласнасьці заснавальніка тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Таксама Саакашвілі выстаўленае абвінавачваньне ў арганізацыі зьбіцьця дэпутата грузінскага парлямэнта Валерыя Гелашвілі й растраце бюджэтных сродкаў.

Саакашвілі знаходзіцца зараз за мяжой. Ён лічыць усе вылучаныя супраць яго абвінавачваньні палітычным перасьледам.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт