Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка прадае свой завод у Севастопалі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2014 18:59
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка выставіў на продаж свой Севастопальскі марскі завод.
Президент Украины Петр ПорошенкоПрезидент Украины Петр Порошенкоfoto: PAP/EPA/ALEXEY FURMAN

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка выставіў на продаж свой Севастопальскі марскі завод.
У горадзе разьмяшчаюцца тры суднарамонтных заводы. Уладальнікам аднаго зь іх зьяўляецца Парашэнка. Набыцьцём завода ўжо зацікавілася Аб'яднаная суднабудаўнічая карпарацыя.

Вясной бягучага года Парашэнка паабяцаў прадаць свае бізнэс-структуры пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. 22 жніўня стала вядома, што для продажу сваіх актываў Парашэнка, які стаў кіраўніком дзяржавы, выбраў інвэстыцыйную кампанію Rothschild у кансорцыюме з інвэстгрупай "Інвэстыцыйны капітал Украіны".

Самым буйным актывам Парашэнкі лічыцца кандытарскі канцэрн Roshen, які мае прадпрыемствы ва Ўкраіне, Расеі, Летуве, Вугоршчыне й Нямеччыне. Акрамя таго, Парашэнку належаць тэлевізійны "5 канал", Кіеўскі суднабудаўнічы завод з зямельнымі ўчасткамі ў сталіцы, Севастопальскі марскі заводы ды іншыя актывы, у тым ліку банкі й страхавыя кампаніі.
Актывы й маёмасьць Пятра Парашэнкі ацэньваюцца ў 1,3 млрд. даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт