Парлямэнты Эўропы ды Ўкраіны ратыфікуюць дамову аб асацыяцыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.09.2014 11:25
Аднак пад ціскам Масквы эканамічная частка дакумэнта пачне дзейнічаць праз год.
Кіеў і Брусэль канчаткова паразумеліся ў справе ратыфікацыі дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ. Працэдура ратыфікацыі прайшла адначасова ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе ды Эўрапейскім парлямэнце.
Афіцыйны Кіеў дамагаўся, каб дамова ўступіла ў сілу з 1-га лістапада. Аднак на днях высьветлілася, што спачатку пачне дзейнічаць толькі палітычная частка пагадненьня. Эканамічная частка, якая прадугледжвае зьмены ў жыцьцядзейнасьці ўкраінскай эканомікі адкладаецца да 1-га студзеня 2016-га года.
Гэтае рашэньне прынялі ўлады ў Кіеве ды Брусэлі пад ціскам Масквы й часткі краін ЭЗ.
ПР/юл