Logo Polskiego Radia
Print

У Багдадзе ў выбухаx загінулі 15 чалавек

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.09.2014 19:20
Сёньня ў ірацкай сталіцы прагрымелі тры выбухі, у якіх аxвярамі сталі як мінімум 15 чалавек.
Фота: trend.azФота: trend.az

У сэрыі выбухаў, якія прагрымелі ў чацьвер у ірацкай сталіцы Багдадзе, загінулі ня менш за 15 чалавек, некалькі дзясяткаў параненыя. Таксама паліцыя паведаміла, што паўднёвыя раёны Багдаду былі абстраляныя з гранатамётаў. У выніку абстрэлу загінулі трое мірных жыхароў.

Ніводная з груповак не ўзяла на сябе адказнасьці за выбухі і абстрэл, аднак мяркуецца, што да тэрактаў могуць быць датычныя баявікі "Ісламскай дзяржавы".

Тэрарыстычная рэлігійная групоўка "Ісламская дзяржава", якая мае сувязі з "Аль-Каідай", атрымала найбольшую вядомасьць падчас дзеяньняў на тэрыторыі Сырыі, дзе ваявала супраць урадавых сілаў і набыла "славу" аднаго з найбольш жорсткіх ісламскіх рухаў. Некалькі месяцаў таму групоўка актывізавала сваю дзейнасьць у Іраку, дзе захапіла шырокія тэрыторыі і абвясьціла аб стварэньні гэтак званага "Ісламскага халіфату".

Эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт