Ад ліхаманкі Эбола памерлі больш за 3000 чалавек
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.09.2014 17:55
Колькасьць ахвяр ліхаманкі Эбола ў краінах Заходняй Афрыкі перавысіла 3000 чалавек.
Колькасьць ахвяр ліхаманкі Эбола ў краінах Заходняй Афрыкі перавысіла 3000 чалавек. Пра гэта паведаміла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
Вірус забраў жыцьцё па меншай меры 3091 чалавека, пры гэтым 1830 ахвяр прыпадае на Лібэрыю. Усяго, паводле зьвестак СААЗ, зафіксавана як мінімум 6574 выпадкі заражэньня ліхаманкай Эбола.
Эпідэмія ліхаманкі Эбола пачалася ў лютым гэтага года ў Гвінэі, пазьней вірус распаўсюдзіўся на суседнія Сьера-Леонэ, Лібэрыю і Нігерыю. Напрыканцы жніўня стала вядома, што небясьпечнае захворваньне дайшло да Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Сэнэгалу.
26 верасьня Міжнародны валютны фонд (МВФ) выдзеліў 130 мільёнаў даляраў Гвінэі, Лібэрыі і Сьера-Леонэ для барацьбы зь небясьпечным захворваньнем.
эб