Logo Polskiego Radia
Print

У Самалі зьявіўся першы банкамат

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.10.2014 14:55
У Магадзіша зьявіўся першы ў краіне банкамат. Яго ўсталяваў Salaam Somali Bank ў адным з гатэляў у цэнтры горада.

У самалійскай сталіцы - Магадзіша - зьявіўся першы ў краіне банкамат. Яго ўсталяваў Salaam Somali Bank ў адным з гатэляў у цэнтры горада.

Прылада выдае толькі амэрыканскія даляры, паколькі нацыянальная валюта - самалійскі шылінг - хутка абясцэньваецца, паведамляе BBC News.

Кліенты адчуваюць цяжкасьці ў карыстаньні прыладай, паколькі большасьць зь іх упершыню ў жыцьці бачыць банкамат. У выніку распачатай у 1988 годзе грамадзянскай вайны банкаўская сыстэма ў Самалі ня мела магчымасьці разьвівацца.

Прататып першага банкамату зьявіўся ў 1939 годзе ў ЗША. Прылада выдавала наяўныя, але іх немагчыма было сьпісаць з банкаўскага рахунку. Вынаходніцтва было забытае цягам амаль 30 гадоў. Яго дапрацавалі толькі напрыканцы 1960-х г.

Сёньня ў сьвеце працуе каля 2,5 млн. банкаматаў.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт