Logo Polskiego Radia
Print

Над францускімі АЭС заўважаны невядомыя беспілётнікі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2014 18:16
Ноччу зь пятніцы на суботу дроны зьявіліся над пяцьцю АЭС у розных рэгіёнах Францыі.

/

Улады Францыі стараюцца высьвятліць, хто запускае беспілётныя лятальныя апараты над атамнымі электрастанцыямі ў гэтай краіне, паведамляе з Парыжа карэспандэнт Польскага радыё. Ноччу зь пятніцы на суботу дроны зьявіліся над пяцьцю АЭС у розных рэгіёнах Францыі. Праваахоўныя органы лічаць, што адначасовае зьяўленьне беспілётнікаў над АЭС у рэгіёнах, аддаленых адзін ад аднога на сотні кілямэтраў, гэта арганізаваная й добра скаардынаваная апэрацыя.
Экспэрты зазначаюць, што невялікія дроны не ўяўляюць небясьпекі для атамнай электрастанцыі, бо не ў стане перакінуць вялікай колькасьці выбухоўкі. Паводле спэцыялістаў, гэта хутчэй за ўсё шпіёнская акцыя альбо акцыя праціўнікаў ядзернай энэргетыкі, якія такім чынам хочуць даказаць, што АЭС не ахоўваюцца належным чынам. А некаторыя экспэрты лічаць, што за апэрацыяй стаіць энэргетычны канцэрн EDF, які хоча выцягнуць ад дзяржавы дадатковыя сродкі на ахову атамных аб’ектаў.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт