Logo Polskiego Radia
Print

Закрываюць Радыё Свабода ў Азэрбайджане

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.12.2014 14:21
Супрацоўнікі пракуратуры заявілі, што ў іх ёсьць судовае рашэньне “закрыць бюро”.

/

Генэральная пракуратура Азэрбайджану прадпрыняла спробу закрыць бюро азэрбайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода. Раніцай пачаўся ператрус офісу радыёстанцыі.

Супрацоўнікі пракуратуры заявілі, што ў іх ёсьць судовае рашэньне “закрыць бюро”. Паводле іх словаў, пастанова суду зьвязаная з працягам расьсьледаваньня азэрбайджанскай службы Радыё Свабода як СМІ, які фінансуецца з-за мяжы.

На думку супрацоўнікаў радыё Свабода, гэта адказ на рэпартажы журналістаў і спроба прымусіць іх замаўчаць.

Некалькі тыдняў таму азэрбайджанскія ўлады ўзялі пад арышт Хадзіджу Ісмаілаву – журналістку азэрбайджанскай службы Свабоды, якая займалася расьследаваньнямі багацьця сям’і Аліевых. Гэты арышт шырока асуджаецца як абуральная спроба прымусіць замаўчаць яшчэ адзін крытычны голас у краіне.

Паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт