Logo Polskiego Radia
Print

Кансультацыі па міратворцах у Данбасе - 23 лютага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2015 15:31
На ўсход Украіны ўвядуць зьмяшаны міратворчы кантынгент ЭЗ і ААН?
polish.cri.cn

23 лютага пачнуцца кансультацыі ў Радзе Бясьпекі ААН па адпраўцы міратворчага кантынгенту ў Данбас. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін у эфіры тэлеканалу „Ўкраіна”.

Клімкін удакладніў, што ў часе кансультацыяў будзе таксама абмяркоўвацца паліцэйская місія ЭЗ. „Паліцэйская місія ЭЗ вельмі важная, але, вядома, не на этапе стабілізацыі. Спачатку нам трэба дасягнуць дээскаляцыю сытуацыі, спыніць пастаянныя напады, абстрэлы, а для гэтага нам патрэбны міратворчы кантынгент. Гэты міратворчы кампанент можа быць ААН-аўскім, можа быць ЭЗ-аўскім. Хутчэй за ўсё, ён будзе зьмяшаным”, - мяркуе кіраўнік МЗС Украіны.

Клімкін таксама лічыць, што прысутнасьць міратворцаў гарантуе выкананьне менскіх дамоўленасьцяў.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны правёў тэлефонную размову зь генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, у часе якой абмеркаваў сытуацыю ў Данбасе.

Генсак ААН выказаў надзею, што рэжым спыненьня агню будзе выконвацца ва ўсім рэгіёне, зазначыўшы, што ў пытаньні аб накіраваньні міратворцаў ва Ўкраіну будзе кіравацца рашэньнем Рады Бясьпекі ААН.

Разам з тым кіраўнік ААН выказаў занепакоенасьць з нагоды таго, што сытуацыя на месцы застаецца небясьпечнай.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт