Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка: Крым будзе часткай Украіны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.02.2015 13:26
Украінскі прэзыдэнт зьвярнуўся да народу ў сувязі з першай гадавінай выбуху непарадкаў на Крыме.
www.volfoto.inf.ua

Пётр Парашэнка заявіў, што Крым у будучыні зноў будзе часткаю Ўкраіны. Украінскі прэзыдэнт зьвярнуўся да народу ў сувязі з першай гадавінай выбуху непарадкаў на Крыме, якія прывялі да анэксіі паўвострава.

Пётр Парашэнка падкрэсьліў, што цывілізаванае разьвіцьцё паўвыспы магчымае толькі ў складзе Ўкраіны. Кіраўнік краіны таксама падкрэсьліў, што асобы, адказныя за анэксію Крыма, а таксама за “нацыяналізацыю” ўкраінскай маёмасьці, будуць пакараныя. Паводле яго слоў, разам з расейскай уладай на Крыме зьявіўся палітычны перасьлед асоб з праўкраінскімі поглядамі, у гэтым татараў, украінцаў і расейцаў. “На Крыме пануе палітычная самаволка, арышты па надуманых прычынах, а таксама вобшукі ў рэлігійных установах”, - напісаў Парашэнка.

Прэзыдэнт запэўніў, што будзе старацца ўсімі спосабамі абараняць правы людзей, якія падвяргаюцца перасьледу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт