Logo Polskiego Radia
Print

Канада адправіць ва Ўкраіну ваенны кантынгент

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2015 15:13
Гаворка ідзе пра трэніровачную місію, перадаюць мясцовыя СМІ.

Канада ў бліжэйшыя месяцы адправіць ва Ўкраіну ваенны кантынгент, перадае тэлеканал CTV. Гаворка ідзе пра трэніровачную місію.

Канадзкія ваенныя, хутчэй за ўсё, будуць цесна супрацоўнічаць з амэрыканскімі саюзьнікамі, якія ўжо знаходзяцца ў рэгіёне. Пакуль дэталі знаходзяцца ў стадыі прапрацоўкі на ўзроўні ўрада.

У лістападзе Канада адправіла ва Ўкраіну першы самалёт з ваеннай дапамогай.

Раней міністар нацыянальнай абароны Канады Робэрт Нікалсан заявіў, што Атава ў адказ на просьбу прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі бязвыплатна паставіць украінскім узброеным сілам ваеннае абсталяваньне.

Нагадаем, NATO й Кіеў апрацавалі праграму па забесьпячэньні ўкраінскай арміі.
У прыватнасьці гаворка ідзе пра тактычныя сыстэмы сувязі, абсталяваньне для абясшкоджваньня выбуховых рэчываў, мэдыцынскія аптэчкі й нактавізары.

Акрамя таго, украінская армія атрымае зімовае абмундзіраваньне для 30 тысяч вайскоўцаў. Агульная сума паставак складзе 11 мільёнаў даляраў.

korrespondent.net/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт