Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўны пераварот у Бурундзі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.05.2015 18:00
У сталіцы працягваюцца баі.

Абодва бакі заяўляюць, што кантралююць сытуацыю. ААН асудзіла пераварот.

Змаганьне за ўладу ідзе паміж прыхільнікамі дзейснага прэзыдэнта П’ера Нкурунзыза і вайсковай хунты. Вайскоўцы пад кіраўніцтвам Годфруа Ніёмбары скарысталіся замежнай паездкай прэзыдэнта ў Танзаніі ды захапілі ўладу ў сталіцы. Учора Нкурунзыза вярнуўся ў Бурундзі ды загадаў схапіць змоўцаў. У сталіцы пачаліся баі. Найбольш напружаная абстаноўка склалася ў раёне будынкаў дзяржаўнага радыё й тэлебачаньня. Там працягваецца страляніна, а вяшчаньне спынена.

Пераварот стаў працягам красавіцкіх пратэстаў, якія пачаліся пасьля заявы прэзыдэнта вылучыць сваю кандыдатуру ў трэці раз на прэзыдэнцкіх выбарах насуперак канстытуцыйным абмежаваньням. Выбары заплянаваныя на чэрвень.

Цяпер абодва бакі заяўляюць, што кантралююць сталіцу. У баях загінула больш за 25 асобаў.

Міжнародная супольнасьць зрэагавала на канфлікт. Вашынгтон дамагаецца спыненьня агню ды не прызнае адхіленьне прэзыдэнта ад улады. Эўразьвяз ды ААН асудзілі дзяржаўны пераварот. Афрыканскі Зьвяз запатрабаваў мірнага вырашэньня канфлікту.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт