Logo Polskiego Radia
Print

Сутыкненьня цягнікоў у Буэнас-Айрэсе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.06.2015 10:35
Паранена каля 50 чалавек.
wikipedia commons

У выніку сутыкненьня цягнікоў на прадмесьцях Буэнас-Айрэса пацярпела каля 50 чалавек.

Аварыя семафораў была хутчэй за ўсё прычынай чыгуначнай катастрофы. Паводле апошняй інфармацыі, машыніст манэўруючы лякаматывам на чыгуначным вузьле зьбіў зь вялікай хуткасьцю пасажырскі цягнік.

У выніку пацярпела ад 40 да 50 чалавек. 10 зь іх – цяжкапараненыя, яны трапілі ў шпіталь. 27 пацярпелі, але іх стану нічога не пагражае.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт