РПЦ заклікае вернікаў паважаць законы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.08.2015 13:18
Учора актывісты руху „Божая воля” разбурылі выставу ў маскоўскім „Манежы”.
Ілюстрацыйны здымакflickr.com
Руская Праваслаўная царква заклікае вернікаў паважаць законы. Гэта пасьля таго, як учора праваслаўныя радыкалы зьнішчылі творы мастацтва, прэзэнтаваныя на выставе скульптур 60-70-х гадоў у маскоўскім „Манежы”.
Група вернікаў ад руху „Божая воля”, якія прыйшлі на выставу, назвалі экспанаты блюзьнерскімі й абвінавацілі арганізатараў у парушэньні закона „Аб абароне пачуцьцяў вернікаў”. Затым яны зьнішчылі частку экспанатаў і адмовіліся пакідаць выставу да моманту яе закрыцьця.
Актывісты былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дастаўлены для разбору ў аддзел паліцыі.
Афіцыйны прадстаўнік Рускай Праваслаўнай царквы заклікаў пратэстуючых паважаць законы. Адначасова ён ня выключыў, што некаторыя з твораў, прадстаўленых на выставе маглі абразіць пачуцьці вернікаў.
„Божая воля” - гэта грамадзкі рух у падтрымку хрысьціянскага кансэрватызму й маральнага адраджэньня Расеі як праваслаўнай імпэрыі.
аз