Logo Polskiego Radia
Print

У якіх гарадах ЗША найбольш сумленныя жыхары?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.08.2015 16:53
Экспэрымэнт паказаў, што жанчыны ў ЗША больш сумленныя чым мужчыны.
flickr.com

У якіх амэрыканскіх гарадах жывуць найбольш сумленныя людзі? Каб адказаць на гэтае пытаньне, грамадзкая арганізацыя „Honest Tea” правяла агульнанацыянальны экспэрымэнт.

У цэнтрах найбуйнейшых гарадоў ЗША былі арганізаваныя пункты самаабслугоўваньня, дзе можна было купіць напой за адзін даляр. Грошы за напітак трэба было пакінуць у адмысловай скрыначцы, якую ніхто не пільнаваў.

Экспэрымэнт доўжышся тры тыдні. Аказалася, што ў сярэднім у краіне 94% сумленных грамадзян.

Найбольш сумленнымі аказаліся жыхары Атлянты й Індыянапалісу, дзе толькі невялікая частка кліентаў не заплаціла за каву. Найменш сумленныя - жыхары гарадоў Тампа, Бостан і Правідэнс у штаце Род-Айлэнд, дзе нехта замест даляра пакінуў мільён ... але падробленымі банкнотамі.

У сваю чаргу ў Вашынгтоне хтосьці скраў усе грошы са скрыначкі.

Экспэрымэнт таксама паказаў, што жанчыны ў ЗША больш сумленныя чым мужчыны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт