Logo Polskiego Radia
Print

Віталь Клічко пакінуў „Удар”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2015 15:07
Мэр Кіева перайшоў у партыю прэзыдэнта Ўкраіны.
flickr.com

Партыі прэзыдэнта Ўкраіны й мэра Кіева аб'ядналіся. Блёк Пятра Парашэнкі прыняў у свае шэрагі Віталя Клічко й сябраў яго партыі „Ўдар”. Пра гэта было вырашана падчас супольнай канвэнцыі палітычных арганізацый.

Дарэчы, былы баксёр стаў новым кіраўніком Блёка Пятра Парашэнкі. Разам зь ім у партыю прэзыдэнта перайшлі 18 палітыкаў „Удару”.

На муніцыпальных выбарах, якія заплянаваныя ва Ўкраіне ў кастрычніку, Віталь Клічко будзе кандыдатам прэзыдэнцкага блёку на мэра ўкраінскай сталіцы.

Сам Клічко пераход у партыю Парашэнкі лічыць правільным крокам, паколькі, паводле яго, ва Ўкраіне расьце небясьпека вяртаньня на палітычную сцэну прадстаўнікоў старой улады.

Паводле апошніх апытаньняў, партыя Віталя Клічко карысталася падтрымкай выбаршчыкаў на ўзроўні 2%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт