У Сьера-Леонэ зноў паявіўся вірус эболы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.09.2015 14:00
Тысяча чалавек ахоплена каранцінам. Жыхары ня могуць уваходзіць не ў свае дамы, уведзена паліцыйная гадзіна.
tvp.info
У Сьера-Леонэ, дзе зноў паявіўся вірус эболы, тысяча чалавек ахоплена каранцінам. Здавалася, што вірус зьнікнуў, але некалькі дзён таму ў выніку эболы памерла 67-гадовая жанчына й каранцінную акцыю трэба было пачаць нанова. Каранцін у вёсцы Сэлякафта вельмі строгі. Жыхары ня могуць уваходзіць не ў свае дамы, уведзена паліцыйная гадзіна.
Адначасова Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла, што суседняя Лібэрыя свабодная ад гэтай хваробы. Мінула 42 дні ад апошняга захворваньня й ўжо другі раз цягам бягучага году краіну прызналі свабоднай ад эболы.
У суседняй Гвінэі надалей паяўляюцца новыя выпадкі хваробы. Агулам ад эболы ў Афрыцы памерла 11 тысяч чалавек.
ав