Logo Polskiego Radia
Print

„Грымпіс” забаронены ў Індыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2015 16:43
Экалягічная арганізацыя заяўляе, што будзе адстойваць свае правы ў судзе.
flickr.com

Хутчэй за ўсё „Грынпіс” ня зможа даўжэй працаваць у Індыі. Улады гэтай краіны пазбавілі экалягічную арганізацыю дазволу на працу на сваёй тэрыторыі.

Паводле „Грынпісу”, на практыцы гэта будзе азначаць канец любых дзеяньняў у гэтай краіне.

Экалягічная арганізацыя працуе ў Індыі вось ужо 14 гадоў. На дадзены момант там працуе больш за 400 чалавек.

Індыйскі ўрад замарозіў рахункі „Грынпіс” і абвінаваціў эколягаў у парушэньні падатковага заканадаўства й дзеяньнях, якія пагражаюць эканамічным інтарэсам краіны.

Назіральнікі адзначаюць, што цяперашнія ўлады Індыі наогул непрыхільна ставяцца да няўрадавых арганізацыяў.

За апошнія месяцы ўрад узмацніў патрабаваньні ў дачыненьні да няўрадавых арганізацыяў і закрыў каля 9 тысяч зь іх.

Прадстаўнікі „Грынпіс” заяўляюць, што будуць адстойваць свае правы праз суд.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт