Крым адрэзаны ад электраэнэргіі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.11.2015 15:27
Адключэньне адбылося ў выніку падрыву апоры лініяў электраперадачы, якія былі пашкоджаныя выбухамі.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
У ноч на нядзелю паўвостраў Крым, анэксаваны Расеяй у Ўкраіны, практычна цалкам застаўся без падачы электраэнэргіі.
Пераважная частка электраэнэргіі паступае ў Крым з тэрыторыі Ўкраіны. Адключэньне адбылося ў выніку падрыву апоры лініяў электраперадачы, якія былі пашкоджаныя выбухамі раней. Як вядома, выбух на апоры ЛЭП адбыўся на пачатку кастрычніка. Тады падача электрычнасьці ў Крым не спынялася.
Ліквідацыя пашкоджаньняў на ўкраінскай лініі электраперадачы, якая перадае энэргію ў Крым, зойме да двух сутак.
Раней, 21 лістапада паміж удзельнікамі блякады Крыму, якія перашкаджалі пачатку рамонтных прац, і супрацоўнікамі МУС Украіны адбыліся сутычкі. Прэзыдэнт Украіны ўвечары ў суботу на сустрэчы з лідарамі крымскіх татараў паабяцаў даручыць ураду прыпыніць гандаль з Крымам.
Радыё Свабода/нг