Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда згадаў ахвяр Вялікага голаду ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.11.2015 08:40
Штучны голад, створаны па загаду Сталіна, стаў прычынай сьмерці каля 4 млн. людзей.
ахвяры Галадамору ва Ўкраінеахвяры Галадамору ва ЎкраінеWikipedia/A.Winerberg

У суботу ва Ўкраіне адзначылі Дзень памяці ахвяр галадамору. Вялікі голад 1932-33 гг. лічыцца самай вялікай трагедыяй жыхароў гэтай краіны. Паводле падлікаў гісторыкаў, штучны голад, створаны па загаду Сталіна, стаў прычынай сьмерці каля 4 млн. людзей. Ахвяраў гэтага злачынства згадаў таксама прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Галава польскай дзяржавы зьвярнуўся да ўкраінцаў: «Сёньня салідарна з Украінай я скланяю галаву ў задуме і малітве за мільёны ахвяр Галадамору. Каб ніколі не згасла памяць пра гэтае злачынства», – напісаў у сацсетцы Твітэр на польскай і ўкраінскай мове Анджэй Дуда.

Хвіліна маўчаньня, запаленыя сьвечкі на вокнах і малітва. Такім чынам украінцы ўшанавалі гадавіну Галадамору. Галоўныя ўрачыстасьці прайшлі ў Кіеве каля музэя ахвяр тых падзей. Адбылося богаслужэньне, пасьля якога выступіў прэзыдэнт Пётр Парашэнка, які заявіў, што Вялікі голад быў праявам «гібрыднай вайны», якую цягам стагодзьдзяў вяла Расея супраць Украіны.

Вялікі голад быў выкліканы ва Ўкраіне штучна, каб зламаць супраціў сялян адносна калектывізацыі, які ў гэтай краіне быў выключна моцны. У выніку выміралі цэлыя вёскі, здараліся выпадкі канібалізму. Тым часам Савецкі Саюз экспартаваў вялізныя колькасьці збожжа. Ва Ўкраіне збожжа, а пазьней усё харчаваньне, канфіскоўвалі ўлады.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт