Кліматычны саміт у Парыжы падоўжаны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.12.2015 12:27
Пагадненьне будзе падпісана ў суботу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Кліматычны саміт, які трывае ў Парыжы, падоўжаны да заўтрашняга дня. Заключэньне канчатковага пагадненьня на карысьць барацьбы з глябальным пацяпленьнем перанесена з пятніцы на суботу.
Міністар замежных спраў Францыі й старшыня кліматычнай сустрэчы COP21 Ларан Фабіюс сказаў тэлевізіі BFMTV, што перамовы на тэму глябальнага пацяпленьня трываюць даўжэй, чым заплянавана, паколькі трэба пераадолець рознагалосьсі. Размовы працягнуцца да суботы. «Атмасфэра добрая, справы ідуць у добрым напрамку», – дадаў міністар.
«Мы хочам, каб вынікі былі саліднымі. Хочам, каб эфэкты былі сумленныя, ураўнаважаныя, амбітныя й юрыдычна сапраўдныя. Гэта нашая мэта. Мы хочам, каб вынікі перамоваў маглі павесьці сьвет у напрамку нізкавугальнай будучыні, паколькі вызначылі б напрамак нашага жыцьця й нашай эканомікі», – казаў віцэ-старшыня кітайскай дэлегацыі Гао Фэнг.
Тэкст пагадненьня будзе агучаны толькі ў суботу раніцай, каб быць прынятым апоўдні – перадаюць францускія крыніцы. Найноўшая рабочая вэрсія трактату мае 27 старонак і ўтрымлівае 50 спрэчных момантаў. Раней іх было 900. Косткай у горле зьяўляецца, напрыклад, дапамога багатых краін бедным. Надалей невядома, якія краіны будуць прызнаныя багатымі, а якія беднымі. Трактат будзе абавязваць з 2020 году.
Кліматычны саміт распачаўся 29 лістапада. На ім сустрэліся лідары 195 краін сьвету. Удзел у мерапрыемствах прымала 40 тысяч гасьцей.
ав