Logo Polskiego Radia
Print

У Самалі забаранілі сьвяткаваць Раство й Новы год

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2015 08:57
Раней падобную забарону ўвёў Брунэй.
Chris_J/flickr.com

Самалійскія ўлады забаранілі сьвяткаваць на тэрыторыі краіны Раство й Новы год.

У Міністэрстве па рэлігійных справах патлумачылі журналістам, што такія сьвяткаваньні пярэчаць ісламскай культуры й могуць нашкодзіць мусульманскай грамадзе, паведамляе interfax.by.

У Вярхоўным рэлігійным савеце Самалі заявілі, што ўсялякія немусульманскія сьвяткаваньні могуць справакаваць агрэсію ісламістаў з «Аш-Шабаб», зьвязаных з «Аль-Каідай».

Такім чынам, Самалі стала ўжо другой краінай з мусульманскай большасьцю, дзе сёлета забаранілі адзначаць Божае Нараджэньне. Раней падобную забарону ўвёў Брунэй.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт