Logo Polskiego Radia
Print

У Пэкіне назвалі віцэ-стaршыняў АБІІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2016 16:12
У кіраўніцтва Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў трапілі два эўрапейцы.
Foto: UNIDO/flickr.com/Commercial use allowed

Сёньня ў Пэкіне абвясьцілі прозьвішчы пяці віцэ-прэзыдэнтаў Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў (АБІІ). Сярод іх - блізкі паплечнік прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэйвіда Кэмэрана.

Адно з двух месцаў у групе топ-мэнэджэраў банка, зарэзэрваваных для прадстаўнікоў Эўропы, атрымаў брытанец Дэніэл Аляксандар.

У 2010-2015 гадах, то бок падчас першага тэрміну паўнамоцтваў Дэйвіда Кэмэрана, ён быў міністрам па справах Шатляндыі, а затым галоўным сакратаром казначэйства.

Наступнае месца заняў нямецкі банкір Ёахім фон Амсбэрг, які раней быў віцэ-прэзыдэнтам Сусьветнага банка.

На тры астатнія пасады віцэ-прэзыдэнтаў банку былі прызначаныя прадстаўнікі Індыі, Паўднёвай Карэі й Інданэзіі.

Азіяцкі банк інфраструктурных інвэстыцый зьяўляецца новай фінансавай установай, якая аб'ядноўвае 57 краін, у тым ліку Польшчу. Капітал банку павінен скласьці 100 млрд даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт