Logo Polskiego Radia
Print

Рэформы ў ФІФА

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.02.2016 15:46
Пакет рэформаў прадугледжвае ліквідацыю Выканаўчага камітэта ФІФА, які быў прызнаны «цэнтрам карупцыі».

Ліквідацыя Выканаўчага камітэта ФІФА, разьмежаваньне палітычнай і эканамічнай улады прапануецца, між іншым, у пакеце рэформаў, прынятым на надзвычайным Кангрэсе Сусьветнай футбольнай арганізацыі. 179 сярод 209 Футбольных саюзаў, якія належаць да ФІФА, прагаласавалі за грунтоўныя рэформы.

Пакет рэформаў прадугледжвае ліквідацыю Выканаўчага камітэта ФІФА, які быў прызнаны «цэнтрам карупцыі». Яго заменіць Рада ФІФА, у якую ўвойдуць 36 членаў. Прапануецца павелічэньне ролі жанчын у арганізацыі. Як мінімум 6 чальцоў новаабранай Рады гэта павінны быць жанчыны.

Большымі правамі надзелены Генэральны сакратар ФІФА, які стане выканаўчым дырэктарам. Затое памяншаецца роля прэзыдэнта ФІФА, які будзе несьці адказнасьць за палітыку й будзе падстаўляць арганізацыю навонкі.

Старшыня й члены Рады будуць мець магчымасьць выконваць гэтыя функцыі да 12 гадоў. Таксама будзе даступная поўная інфармацыя аб заробках старшыні й чальцоў Рады ФІФА.

Экспэрты падкрэсьліваюць, што гэта вялікі крок у рэфармаваньні Сусьветнай футбольнай арганізацыі й вяртаньня даверу да яе.

Кангрэс выбярэ пераемніка Ёзэфа Блатэра, які кіраваў ФІФА 18 гадоў.

яс

tags: ФІФА
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт