ФІФА прызнала, што ПАР купіла чэмпіянат сьвету
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.03.2016 16:40
Паўднёва-Афрыканская рэспубліка заплаціла 10 млн даляраў хабару.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Міжнародная Фэдэрацыя футбольных асацыяцый (ФІФА) прызнала факт пакупкі галасоў пры выбарах краін-гаспадынь чэмпіянатаў сьвету 1998 і 2010 гадоў. Пра гэта 16 сакавіка паведаміў афіцыйны сайт ФІФА.
Прэс-служба ФІФА апублікавала дакумэнт, які быў накіраваны ў дэпартамэнт юстыцыі ЗША, які праводзіць расьсьледаваньне аб карупцыі ў арганізацыі.
У дакумэнце прыводзяцца дадзеныя аб карупцыйных схемах, у якіх удзельнічалі былы віцэ-прэзыдэнт ФІФА Джэк Уорнэр, яго сын Дарʼян Уорнэр, а таксама былы чалец выканкама арганізацыі Чак Блэйзэр і некаторыя іншыя неўпаўнаважаныя асобы. Схема была пабудавана на куплі голаса Ўорнэра падчас выбараў краіны-гаспадыні чэмпіянату сьвету 1998 года. Чыноўнік атрымаў хабар ад заявачнага камітэта Марока ў абмен на свой голас. Гэта, аднак, не дапамагло Марока выйграць кампанію. Права правядзеньня ЧС-1998 дасталася Францыі.
«На выбарах краіны-гаспадыні ЧС-2010 прадстаўнікі паўднёва-афрыканскай заяўкі прапанавалі заявачнаму камітэту ФІФА 10 мільёнаў даляраў у абмен на галасы Ўорнэра, Блэйзэра й яшчэ аднаго чальца выканкама ФІФА. Чыноўнікі прапанову прынялі, падаўшы ФІФА ілжывую інфармацыю аб паходжаньні гэтага плацяжу. На самай справе гэта быў хабар», – гаворыцца ў дакумэнтах фэдэрацыі.
Чэмпіянат сьвету-2010 прайшоў у Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы (ПАР).
lenta.ru/ав