Logo Polskiego Radia
Print

Лябедзька скрытыкаваў ЭЗ за палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі (АЎДЫЁ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.03.2016 16:41
  • Лябедзька.mp3
«Галоўны саюзьнік Эўразьвязу не Лукашэнка, а беларуская грамадзянская супольнасьць».
Старшыня АГП Анатоль ЛябедзькаСтаршыня АГП Анатоль Лябедзькаwww.ucpb.org

Прадстаўнікі дзевяці беларускіх апазыцыйных структур прымаюць удзел у мерапрыемствах Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст), якія праходзяць 21-23 сакавіка ў Брусэлі.
Пасяджэньне рабочай групы па Беларусі адбудзецца 22 сакавіка, паведамляе БелаПАН. У гэты ж дзень прадстаўнікі беларускай апазыцыі возьмуць удзел у пашыраным пасяджэньні камітэта замежных спраў Эўрапарлямэнта, дзе дадуць ацэнку бягучым працэсам беларуска-эўрапейскага ўзаемадзеяньня. Выступ беларускіх палітыкаў заплянаваны адразу пасьля паведамленьня спэцпрадстаўніка ЭЗ па правах чалавека Стаўраса Ламбрынідзіса, які раскажа пра вынікі свайго нядаўняга візыту ў Менск.

Тым часам старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька скрытыкаваў у Брусэлі Эўрапейскі Зьвяз за мягкую палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі й за адмену санкцый. «Галоўны саюзьнік Эўразьвязу не Лукашэнка, а беларуская грамадзянская супольнасьць», зазначыў лідар АГП.


выказваньне ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт