Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: страйкі ў аэрапортах, сотні адкліканых рэйсаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2016 16:22
Наймацней пратэст адчуваюць пасажыры ў Мюнхэне, дзе адкліканыя амаль 700 рэйсаў.
pixabay.com/CC0

Сур’ёзныя спазьненьні й сотні адкліканых рэйсаў – так выглядае сёньняшняя сытуацыя ў многіх аэрапортах Нямеччыны. З самой раніцы там страйкуе наземны пэрсанал.

Наймацней пратэст адчуваюць пасажыры ў Мюнхэне. Там адкліканыя амаль 700 рэйсаў. У Мюнхене, а таксама Кёльне пратэст будзе доўжыцца цэлы дзень. У астатніх аэрапортах, дзе праходзіць страйк, то бок у Франкфурце, Дусельдорфе, Гановэры й Дотрмундзе, сытуацыя павінна вярнуцца да нормы пасьля абеду.

Пра пратэст паведамлялася раней, таму ў аэрапортах пануе спакойная атмасфэра. Да страйку заклікаў адзін з найбуйнейшых нямецкіх прафсаюзаў, які вядзе перамовы ў справе працоўных кантрактаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт