Logo Polskiego Radia
Print

Жорсткія баі ў Сырыі непадалёк ад турэцкай мяжы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.05.2016 14:58
Паміж лініяй фронту і сырыйска-турэцкай мяжой знаходзіцца каля 100 тыс. мірных жыхароў, якім няма куды ўцячы.
HonestReporting/flickr.com

Некалькі дзесяткаў чалавек загінулі ў выніку баёў паміж сырыйскімі баявікамі і жаўнерамі гэтак званай Ісламскай дзяржавы непадалёк ад сырыйска-турэцкай мяжы. Апошнімі днямі радыкальныя фанатыкі стараюцца заваяваць тэрыторыю, якая дагэтуль была пад кантролем умеранай апазыцыі.

Арганізацыя «Лекары бязь межаў» паведамляе, што паміж лініяй фронту і сырыйска-турэцкай мяжой знаходзіцца каля 100 тыс. мірных жыхароў, якім няма куды ўцякаць. Лекары заклікаюць турэцкія ўлады адкрыць мяжу, каб мірныя жыхары маглі выехаць зь месца змаганьня.

Вайна ў Сырыі працягваецца ўжо звыш пяці гадоў, яна стала прычынай нават 400 тыс. сьмяротных ахвяр. Супраць прэзыдэнта Башара аль-Асада змагаецца ўзброеная апазыцыя, якая імкнецца яго зьвергнуць. Аднак значна горшым супраціўнікам аказаліся баявікі Ісламскай дзяржавы.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт