Logo Polskiego Radia
Print

Сэрыя замахаў у Багдадзе й ваколіцах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2016 14:32
У трох бомбавых атаках загінула прынамсі 24 асобы, а каля 50 параненыя.
pixabay.com

У трох бомбавых атаках, якія адбыліся сёньня ў Багдадзе й ваколіцах, загінула прынамсі 24 асобы, а каля 50 параненыя – паінфармавалі ірацкія ўлады. У правядзеньні атакаў прызналася Ісламская дзяржава.

Самы крывавы выбух адбыўся ў шыіцкім раёне Аль-Шааб на поўначы Багдаду, дзе тэрарыст-камікадзэ ўехаў аўтамабілем у кантрольны пункт блізу гандлёвых тэрыторый. У выніку выбуху загінула 11 чалавек – восем мясцовых жыхароў і трое жаўнераў. 14 чалавек параненыя.

Чарговы аўтамабіль выбухнуў каля рынку ў горадзе Тармія, які знаходзіцца каля 50 кілямэтраў на поўнач ад ірацкай сталіцы. Загінулі 7 мірных жыхароў і тры паліцыянты, параненыя 24 асобы.

Трэцяя бомбавая атака прайшла ў шыіцкім мікрараёне Багдаду Садра. Камікадзэ ўехаў на рынак матацыклам з выбухоўкай. Выбух забіў тры асобы, параніў дзесяць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт