Logo Polskiego Radia
Print

Шатляндыя не жадае пакідаць Эўрапейскага Зьвязу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2016 18:08
Паўночная Ірляндыя хоча правесьці рэфэрэндуму пра ўзьяднаньне з Ірляндыяй.
Прэм'ер-міністар Шатляндыі Нікала Фэргюсэн Старджэн на паседжаньні свайго ўраду Прэм'ер-міністар Шатляндыі Нікала Фэргюсэн Старджэн на паседжаньні свайго ўраду PAP/EPA/JANE BARLOW

Прэм'ер-міністар Шатляндыі Нікала Фэргюсэн Старджэн (Nicola Ferguson Sturgeon) заявіла, што яе краіна не жадае пакідаць Эўрапейскага Зьвязу. Паводле яе, галасаваньне на рэфэрэндуме паказала, што жыхары Шатляндыі бачаць сваю будучыню як часткі ЭЗ.

Паводле афіцыйных дадзеных, 62% насельніцтва Шатляндыі выказалася за захаваньне сяброўства ў Эўразьвязе, 38% прагаласавалі за выхад. Сярод шатляндзкіх нацыяналістаў ужо зьяяіліся заклікі правесьці паўторны рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі ад Брытаніі.

Таксама за тое, каб застацца ў ЭЗ, выказалася Паўночная Ірляндыя. Супраць выхаду з эўрасупольнасьці прагаласавалі 55,7%, за - 44,3%. У сувязі з гэтым найбуйнейшая нацыяналістычная партыя Паўночнай Ірляндыі "Шын Фэйн" заявіла, што гэта зьяўляецца падставай для правядзеньня рэфэрэндуму пра ўзьяднаньне з Ірляндыяй. Паводле партыі, вынікі рэфэрэндуму пазбаўляюць брытанскі ўрад права прадстаўляць інтарэсы Паўночнай Ірляндыі ва ўмовах, калі яе жыхары выказаліся за сяброўства ў ЭЗ.

Нагадаем, у чацьвер, 23 чэрвеня, у Вялікабрытаніі прайшоў рэфэрэндум, на якім большасьць грамадзян выказалася за выхадам краіны з Эўразьвязу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт