Францыя абураная: стала вядома, колькі зарабляе цырульнік Франсуа Алянда 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.07.2016 18:02
                    
                                 
                
                
                    СМІ жартуюць, што на галаве Алянда амаль няма чаго ўкладваць, тым больш за такія грошы.
                
                
                    
                         PAP/EPA/FRANCOIS MORI/POOL
PAP/EPA/FRANCOIS MORI/POOL
                     
                
                
                
               
                
                         Асабісты цырульнік прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда зарабляе ў месяц амаль 10 тыс. эўра. Францускія сродкі масавай інфармацыі абвінавачваюць лідара сваёй краіны ў празьмерным марнатраўстве бюджэтных грошай.
Прэзыдэнцкі палац не згаджаецца з абвінавачваньнямі й зазначае, што цырульнік працуе паводле жорсткіх умоваў, за якія павінен атрымліваць салідны заробак. І так, ён ня мае права працаваць у іншым месца, а толькі з прэзыдэнтам. Акрамя таго, цырульнік павінен захоўваць у сакрэце ўсё пачутае і ўбачанае на працы. Ён таксама павінен выяжджаць з прэзыдэнтам у камандзіроўкі й быць гатовым прыехаць да высокапастаўленага кліента ў любы час сутак.
Францускія СМІ паведамілі, што цырульнік Француа Алянда зарабляе 9895 эўра штомесяц. Акрамя заробку, ён карыстаецца рознага роду сацыяльнымі прывілеямі й дапамогай.
Некаторыя францускія СМІ з сарказмам жартуюць, што на галаве Алянда амаль няма чаго ўкладваць, тым больш за такія грошы.
вс