Logo Polskiego Radia
Print

Расьце беспрацоўе сярод моладзі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2016 14:33
Пра гэта сьведчаць дадзеныя найноўшага дакладу Міжнароднай арганізацыі працы.
GotCredit/flickr.com

Да канца бягучага году колькасьць беспрацоўных сярод маладых людзей у сьвеце вырасьце да 71 млн, то бок павялічыцца за 2016 год на 500 тыс. чалавек. Паводле найноўшага дакладу Міжнароднай арганізацыі працы, гэтакі рашучы рост беспрацоўя сярод моладзі назіраецца ўпершыню за апошнія тры гады.

Паводле прагнозаў, сёлета сярэдні ўзровень беспрацоўя сярод маладых па ўсім сьвеце складзе 13,1%, а ў краінах Усходняй Эўропы - 16,6%.

Экспэртаў Міжнароднай арганізацыі працы непакоіць таксама факт, што мільёны працуючых маладых людзей у краінах зь нізкім даходам атрымліваюць за сваю працу мізэрную зарплату. Цяпер ажно 37,7% зь іх жывуць ва ўмовах беднасьці. Многія мараць паехаць за мяжу ў пошуках працы.

У краінах Усходняй Эўропы магчымасьць эміграцыі бярэ пад увагу прыкладна 37% маладых людзей ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт