Ва Ўкраіне памёр сусьветна вядомы астраном Клім Чурумаў
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
16.10.2016 13:16
Ён адкрыў камэту, на паверхню якой упершыню ўдалося выслаць касьмічны зонд.
commons.wikimedia.org/Brunei/CC BY-SA 4.0
У суботу памёр сусьветна вядомы ўкраінскі астраном Клім Чурумаў. У 1969 годзе разам з астраномам Сьвятланай Герасіменкай ён адкрыў камэту, якую пазьней назвалі імёнамі абодвух навукоўцаў.
Камэта набыла славу ў 2004 годзе – пасьля таго, як да яе выслалі зонд Rosetta. Праз 10 гадоў падарожжа касьмічны зонд упершыню ў гісторыі прызямліўся на паверхні такога малога касьмічнага цела й выслаў на Зямлю дадзеныя аналізу паверхні камэты, а таксама падрабязныя яе здымкі.
Астраном Клім Чурумаў памёр ва ўзросьце 80 гадоў. Ён быў сябрам Нью-Ёркскай Акадэміі Навук і ляўрэатам шматлікіх міжнародных узнагародаў.
IAR/ап
Камэта Чурумава-Герасіменкі, сфатаграфаваная зондам Rosetta