Адбудуцца апошнія тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.10.2016 17:37
                    
                                 
                
                
                    Паводле рашучай большасьці апытаньняў у гонцы за Белы дом лідзіруе Хілары Клінтан.
                
                
                    
                         Photo: PAP/EPA/CESARE ABBATE
Photo: PAP/EPA/CESARE ABBATE
                     
                
                
                
               
                
                          Кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША сустрэнуцца сёньня ноччу паводле эўрапейскага часу падчас трэціх і апошніх тэледэбатаў. Для кандыдата рэспубліканцаў Дональда Трампа гэта адна з апошніх магчымасьцяў памяняць дынаміку кампаніі й адабраць перавагу ў кандыдаткі дэмакратаў Хілары Клінтан.
Паводле рашучай большасьці апытаньняў, менавіта Клінтан лідзіруе ў гонцы за Белы дом. Мільярдэр Трамп спрабуе пераканаць выбаршчыкаў, што кандыдатка дэмакратаў зьяўляецца часткай карумпаванай сыстэмы з удзелам элітаў, СМІ й буйных карпарацый.
Трэція прэзыдэнцкія дэбаты адбудуцца ў Лас-Вэгасе ў штаце Нэвада. Тэледэбаты павядзе Крыс Уолес (Chris Wallace) з тэлебачаньня „Fox News”. Журналіст паведаміў, што будзе пытацца ў кандыдатаў, між іншым, пра іміграцыю, дзяржаўны доўг, эканоміку, Вярхоўны суд, гарачыя кропкі ў сьвеце й падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.
аз