У Францыі завяршаецца знос гарадка нелегалаў (ФОТАРЭПАРТАЖ)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.10.2016 16:57
Каля 7 тыс. мігрантаў з Кале будуць накіраваныя ў цэнтры для ўцекачоў у розных рэгіёнах Францыі.
PAP/EPA/THIBAULT VANDERMERSCH
Нелегальны лягер для эмігрантаў у францускім горадзе Кале на канале Ля-Манш паступова пусьцее. Цяпер адпаведныя службы разьбіраюць пастаўленыя эмігрантамі часовыя пабудовы й палаткі.
Зь лягера, які называецца «Джунглі», у першы дзень ліквідацыі вывезена больш за 2 тыс. 300 чалавек, сёньня – каля 1 тыс. Каля 7 тыс. мігрантаў з Кале, галоўным чынам з Судану, Эрытрэі й Афганістану, будуць накіраваныя ў цэнтры для ўцекачоў у розных рэгіёнах Францыі.
Такім чынам улады дасягнулі раней вызначаную мэту эвакуяваць 2 тыс. чалавек у першы дзень апэрацыі па зносе «Джунгляў».
Мяркуецца, што апэрацыя будзе доўжыцца да серады.
Мігранты, якія пражывалі ў «Джунглях», спрабавалі патрапіць у Вялікабрытанію.
На тэрыторыі Францыі працуе 450 цэнтраў па прыёме мігрантаў. Сёньня раніцай першы аўтобус з 50 бежанцамі з Судана пакінуў Кале й накіраваўся ў Бургундыю.
вс
PAP/EPA/THIBAULT VANDERMERSCH
PAP/EPA/THIBAULT VANDERMERSCH
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT