Logo Polskiego Radia
Print

ААН паведаміла пра забойства ісламістамі 232 мірных жыхароў у Масуле

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.10.2016 14:46
Сярод іх мірныя жыхары й былыя супрацоўнікі сіл бясьпекі, якія адмовіліся падпарадкоўвацца загадам экстрэмістаў.
PAP/EPA/AMEL PAIN

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» забілі ў іракскім горадзе Масул і яго ваколіцах 232 чалавекі. Сярод іх мірныя жыхары й былыя супрацоўнікі сіл бясьпекі, якія адмовіліся падпарадкоўвацца загадам экстрэмістаў. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Равіна Шамдасані, паведамляе ў пятніцу, 28 кастрычніка, Sky News.

Паводле яе слоў, баевікі ІД таксама выкралі каля васьмі тысяч семʼяў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці жывога шчыта.

Масул – апора й неафіцыйная сталіца іракскіх тэрыторый, падкантрольных «ісламскай дзяржаве» – штурмуюць іракскія ўрадавыя войскі й саюзныя ім апалчэнцы пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША. 27 кастрычніка камандзір узброеных сіл ЗША на Блізкім Усходзе генэрал Джозэф Вотэл паведаміў, што падчас вызваленьня горада былі забітыя ад 800 да 900 баявікоў.

За дзень да гэтага генэрал прадказаў, што надыходзячыя на Масул падразьдзяленьні сутыкнуцца з нарастаючым супрацівам баевікоў па меры прасоўваньня да горада. «Нас чакаюць новыя складанасьці, супраць нас будуць выкарыстаны замінаваныя аўтамабілі. Яны доўга рыхтаваліся да гэтай бітвы. Мы вельмі хутка сутыкнёмся з гэтым», – сказаў ён.

Наземная фаза апэрацыі па вызваленьні горада пачалася на досьвітку 17 кастрычніка. У наступе прымаюць удзел каля 60 тысяч салдат іракскай арміі й апалчэнцаў. Па дадзеных амэрыканскай выведкі, непасрэдна ў горадзе супраціў могуць аказаць ад 3,5 да 5 тысяч тэрарыстаў. Яшчэ каля 2 тысяч баевікоў дзейнічаюць у яго ваколіцах.

Lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт