У Швэцыі Папа рымскі Францішак заклікаў хрысьціян да адзінства
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.10.2016 18:16
У апошні дзень кастрычніка адзначаецца 500-годзьдзе Рэфармацыі Марціна Лютэра.
Папа Францішак з каралём Швэцыі Карлам XVI Густавам і каралевай СільвіяйPAP/EPA/MAX ROSSI/POOL
Папа рымскі Францішак 31 кастрычніка пачаў 17-ы міжнародны візыт, які праходзіць у Швэцыі па запрашэньні Сусьветнай лютэранскай фэдэрацыі. У апошні дзень кастрычніка адзначаецца 500-годзьдзе Рэфармацыі Марціна Лютэра.
Цяперашняя паездка пантыфіка мае важны экумэнічны характар, і ў першы дзень свайго візыту Папа двойчы сустрэўся зь лютэранамі.
На наступны дзень візыту – у сьвята Усіх Сьвятых – Францішак узначаліць сьвятую імшу на стадыёне Мальмё для швэдзкіх католікаў. На богаслужэньне запрашэньні атрымалі прадстаўнікі Лютэранскай царквы.
Падчас гаміліі ў горадзе Лунд Папа рымскі закрануў тэму Рэфармацыі. Пантыфік сказаў, што нягледзячы на падзел цэркваў, хрысьціяне павінны быць адзінымі. «Нашага адзінства хоча сам Хрыстос», – сказаў Францішак. Ён заклікаў як католікаў, так і лютэран маліцца за адзінства.
Швэцыя зьяўляецца 26-й краінай, якую наведвае Францішак. Візыт у гэтую краіну зьяўляецца 17-м па ліку падарожжам за межы Італіі. Пілігрымка, прымеркаваная да 500-годзьдзя Рэфармацыі, – гэта вынік разьвіцьця дыялёгу паміж Ватыканам і Сусьветнай лютэранскай фэдэрацыяй.
вс