Манголія разглядае магчымасьць далучыцца да ЭАЭС
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2016 11:19
„ЭАЭС уяўляе для нас вельмі вялікі інтарэс”, - кажа пасол Манголіі ў РФ Банзрагч Дэлгэрмаа.
Photo:Alec East/flickr.com/Commercial use allowed
Манголія разглядае магчымасьць далучыцца да Эўразійскага эканамічнага саюза (ЭАЭС). Пра гэта паведаміла пасол Рэспублікі Манголія ў РФ Банзрагч Дэлгэрмаа ў інтэрвію тэлеканалу „Расія 24”.
„Зараз у сьвеце ідзе працэс інтэграцыі й рэгіянальных блёкаў. Манголія, якая знаходзіцца паміж такімі вялікімі дзяржавамі, як Расея й Кітай, і якая ня мае выхаду да мора, вядома зацікаўленая ў тым, каб далучыцца да якіх-небудзь эканамічных блёкаў і эфэктыўна працаваць. У гэтым пляне, вядома, Эўразійскі эканамічны саюз уяўляе для нас вельмі вялікі інтарэс”, — цытуе пасла Манголіі расейскае агенцтва ТАСС.
Пасол таксама паведаміла, што абмяркоўвала пытаньне мэтазгоднасьці ўступленьня Манголіі ў ЭАЭС з былым прэм`ер-міністрам Армэніі, а цяпер старшынёй калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Тыгранам Саркісянам.
ЭАЭС быў утвораны на базе Мытнага саюза й Адзінай эканамічнай прасторы Расеі, Беларусі й Казахстана й пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2015 году. Пасьля да арганізацыі далучыліся Армэнія й Кыргызстан.
tass.ru/nn.by/аз