Трамп лідзіруе ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША, апярэджваючы Клінтан
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.11.2016 07:46
                    
                                 
                
                
                    Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп лідзіруе з больш чым 50% галасоў.
                
                
                    
                         PAP/EPA/SHAWN THEW
PAP/EPA/SHAWN THEW
                     
                
                
                
               
                
                         Дональд Трамп лідзіруе ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША, апярэджваючы Хілары Клінтан.
Празь  некалькі гадзін пасьля пачатку падліку галасоў на выбарах у ЗША  кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп лідзіруе з больш чым 50% галасоў супраць кандыдаткі ад дэмакратаў  Хілары Клінтан, якая набрала крыху больш за 46% падтрымкі выбаршчыкаў.
Выбары  ў ЗША прайшлі ў аўторак, 8 лістапада. Акрамя прэзыдэнта, грамадзяне  Злучаных Штатаў выбіралі віцэ-прэзыдэнта, усіх 435 членаў Палаты  прадстаўнікоў і трэцюю частку сэнатараў Кангрэса, губэрнатараў 12 штатаў  і двух тэрыторый (Пуэрта-Рыка й Амэрыканскае Самоа) ды мэраў 15-і  вялікіх гарадоў.
вс