У Францыі адзначылі 98-ю гадавіну заканчэньня Першай сусьветнай вайны (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.11.2016 17:44
                    
                                 
                
                
                    Галоўныя мерапрыемствы прайшлі ў Парыжы з удзелам прэзыдэнта Франсуа Алянда. 
                
                
                    
                         PAP/EPA/THIBAULT CAMUS/POOL
PAP/EPA/THIBAULT CAMUS/POOL
                     
                
                
                
               
                
                         У Францыі адзначылі 98-ю гадавіну заканчэньня Першай сусьветнай вайны. Галоўныя мерапрыемствы прайшлі ў Парыжы.
Урачыстасьць пачалася ад ускладаньня кветак і вянкоў ля помніка Жоржу Клемансо, які ў пэрыяд вайны быў прэм’ер-міністрам Францыі. Мерапрыемства ўзначаліў прэзыдэнт краіны Франсуа Алянд.
Пасьля гэтага францускі лідар у суправаджэньні жандармэрыі й Рэспубліканскай гвардыі накіраваўся пад Трыюмфальную арку, дзе ля Магілы невядомага жаўнера ўсклаў вянок. Удзел ва ўрачыстасьці прынялі францускія жаўнеры, якія служылі ў вайсковых місіях у Малі, Сырыі й Іраку. Франсуа Алянд сустрэўся з членамі сямей ваеннаслужачых, якія загінулі падчас выкананьня свайго доўгу.
вс
 
PAP/EPA/THIBAULT CAMUS/POOL
 
PAP/EPA/THIBAULT CAMUS/POOL
 
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT/POOL
 
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT/POOL
 
PAP/EPA/STEPHANE DE SAKUTIN/POOL