Logo Polskiego Radia
Print

Марцін Шульц ня будзе пераабірацца на пасаду кіраўніка ЭП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.11.2016 14:11
Нямецкі палітык плянуе балятавацца на парлямэнцкіх выбарах у сваёй краіне.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Кіраўнік Эўрапарлямэнта Марцін Шульц ня будзе пераабірацца на пасаду
старшыні палаты. У сваю чаргу ён намерваецца балятавацца на парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне ў наступным годзе.

Пра гэта паведаміла газэта „Sueddeutsche Zeitung”, спасылаючыся на крыніцы ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, СДПГ. Паводле іх, Марцін Шульц будзе балятавацца са сьпісу СДПГ у Паўночным Рэйне-Вэстфаліі.

Пакуль аднак невядома, ці Шульц будзе кандыдатам партыі на пасаду канцлера Нямеччыны. Паводле некаторых крыніц, кандыдатам СДПГ на гэтую пасаду будзе кіраўнік партыі Зігмар Габрыэль.

Марцін Шульц таксама лічыцца фаварытам сярод кандыдатаў на пасаду новага міністра замежных спраў Нямеччыны. Цяперашні кіраўнік нямецкай дыпляматыі Франк-Вальтэр Штайнмаер адмовіцца ад сваёй функцыі ў лютым, паколькі ён быў вылучаны на кандыдата на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт