Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі распачаўся зьвязаўскі саміт з удзелам эўрапейскіх лідараў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.12.2016 15:09
Галоўнай тэмай сустрэчы зьяўляецца Дамова аб асацыяцыі з Украінай, ратыфікацыю якой блякуе Галяндыя.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Каб пераканаць галяндцаў, падрыхтаваны праект дэклярацыі, у якім адзначана, што дамова аб асацыяцыі не азначае прызнаньне Ўкраіне статусу краіны-кандыдата ў ЭЗ, і што дамова не абавязвае ЭЗ прызнаваць такі статус у будучыні. Галяндыя зьяўляецца апошняй краінай Эўразьвязу, якая не ратыфікавала дакумэнт і гэтым самым блякуе завяршэньне цэлага праекту.

Акрамя таго эўрапейскія лідары абмяркуюць сытуацыю ў Сырыі й міграцыйны крызыс, таксама ў кантэксьце адносін з Турцыяй. Саміт распачаўся прамоваў мэра ўсходняга Алепа, які прадставіў сытуацыю, якая пануе ў гэтым сырыйскім горадзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт