Вадалазы пацьвердзілі, што знайшлі Ту-154
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.12.2016 15:27
Некаторыя пасажыры перад гібельлю пасьпелі надзець выратавальныя камізэлькі.
Сочы: людзі ўскладваюць кветкі ды запальваюць сьвечкіPAP/EPA/YEVGENY REUTOV
Вадалазы пацьвердзілі, што раней знойдзены на дне Чорнага мора абʼект зьяўляецца фюзэляжам пацярпелага крушэньне самалёта Ту-154.
Паветранае судна знойдзена ў 1,7 км ад берага на глыбіні 27 мэтраў. Паводле папярэдніх дадзеных, самалёт моцна пашкоджаны.
Таксама расейскія СМІ паведамляюць, што на некалькіх целах загінулых пасажыраў Ту-154 былі выратавальныя камізэлькі.
Самалёт Ту-154 Мінабароны Расеі ўпаў у Чорнае мора непадалёк ад Сочы ноччу на 25-га сьнежня. На борце знаходзіліся 92 чалавекі, у тым ліку вайскоўцы, журналісты, ваенны ансамбаль песьні й танца імя Аляксандрава й кіраўнік фонду «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка (доктар Ліза).
Раней ФСБ назвала асноўныя вэрсіі крушэньня ТУ-154, выключыўшы пры гэтым магчымасьць правядзеньня тэракту.
интерфакс/коррепондент/вс