Logo Polskiego Radia
Print

З артыстамі хору імя Аляксандрава меў ляцець Тота Кутуньё

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2016 16:24
У апошні момант італьянец быў прымушаны адкласьці паездку.
Тота Кутуньё на канцэрце ў 2015 годзеТота Кутуньё на канцэрце ў 2015 годзеyoutube.com/screen

З артыстамі хору імя Аляксандрава, якія загінулі ў авіякатастрофе, меў ляцець вядомы італьянскі сьпявак Тота Кутуньё (Toto Cutugno). У апошні момант італьянец быў прымушаны адкласьці свой выступ у Сырыі, куды накіроўваліся расейскія артысты. Кутуньё сказаў журналістам, што перажыў шок, даведаўшыся пра трагедыю.
Тота Кутуньё ўжо выступаў разам з хорам імя Аляксандрава. Тры гады таму расейцы й італьянец выканалі супольна гіт Кутуньё, песьню "L'italiano".

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт