Мужчына бяз рук і ног прымае ўдзел у ралі-рэйдзе Дакар
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.01.2017 14:50
Француз Філіп стаў інвалідам у 1994 годзе, калі ён дакрануўся да лініі высокага напружаньня й атрымаў глыбокія апёкі.
EPA/ANDRES CRISTALDO
Мужчына з абмежаванымі фізычнымі здольнасьцямі прымае ўдзел у ралі-рэйдзе Дакар. Гэтыя найбольш экстрэмальныя гонкі аўтамабіляў, грузавікоў, матацыклаў і квадрацыклаў стартуюць з Парагвая.
Удзельнікі пройдуць 12 этапаў: праз Парагвай, Балівію й Аргентыну. Канец рэйду заплянаваны на 14 студзеня ў сталіцы Аргентыны Буэнас-Айрэсе.
Француз Філіп стаў інвалідам у 1994 годзе, калі ён дакрануўся да лініі высокага напружаньня й атрымаў глыбокія апёкі. Лекары былі вымушаныя ампутаваць, у той час 24-гадоваму мужчыну, абедзьве рукі вышэй локця і абедзьве нагі.
Філіп, як толькі прыйшоў у прытомнасьць, яшчэ ў шпіталі вырашыў пераплыць канал Ля-Манш. Праз 16 гадоў і шматлікіх спробаў з адмысловымі пратэзамі ён дасягнуў мэту.
Цяпер Філіп вырашыў прыняць удзел у найбольш цяжкім рэйдзе сьвету. Яго аўтамабіль адмыслова адаптаваны для інваліда. Спэцыяльныя рамяні дазваляюць пакінуць машыну за 25 сэкунд. Дапамагае сучасная тэхналёгіі, але – як кажа Філіп – самае галоўнае - вера, якая можа перасоўваць горы.
яс