Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка наведае дзелавы форум у Каіры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2017 10:31
Падчас беларуска-эгіпецкага форума пройдзе прэзэнтацыя тэхнікі МТЗ і МАЗа.
Аляксандр Лукашэнка й Абдэль Фатах аль-СісіАляксандр Лукашэнка й Абдэль Фатах аль-СісіPAP/EPA/EGYPTIAN PRESIDENCY HANDOUT

У панядзелак, 16 студзеня, Аляксандр Лукашэнка наведае беларуска-эгіпецкі дзелавы форум у Каіры. Ён прыме ўдзел у цырымоніі яго адкрыцьця. Падчас форума пройдзе прэзэнтацыя тэхнікі МТЗ і МАЗа.

Кіраўнік Беларусі знаходзіцца з 15 студзеня з двухдзённым візытам у Эгіпце, пасьля чаго адправіцца ў Судан. У нядзелю Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Эгіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі й запрасіў яго наведаць Менск. Былі падпісаныя дзесяць дакумэнтаў аб супрацоўніцтве.

На сёньня ў Аляксандра Лукашэнкі заплянаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Эгіпта Шэрыфам Ісмаілам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Алі Абдэль Алем.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт